октябрь, 2017

2017пт13окт7:00 pm10:00 pmРекомендуем"Легенды і міфы мінскіх нефармалаў канца 1980-х". Велаэкскурсія7:00 pm - 10:00 pm

Менскі велашпацыр.

Больше

Сведения о мероприятии

Ужо традыцыйна «Менскі велашпацыр» закрывае веласезон самай эпатажнай са сваіх велаэкскурсій. І ўжо традыцыйна — адбываецца гэта ў найменш прыдатны для ровараў час — у змрочны кастрычніцкі вечар.
Мінскія мастакі-авангардысты з арт-суполкі «Беларускі клімат», адчуваючы сум і нуду узорнай савецкай сталіцы канца 1980-х, вырашылі напоўніць яе зданямі і прывідамі, рыцарамі і цмокамі, руінамі замкаў і таемнымі знакамі…
Вячэрнія прагулкі з эпатажнымі выхадкамі і бясконцае фантазіраванне на тэму знакавых гарадскіх аб’ектаў з цягам часу перараслі ў сапраўдны экскурсійны маршрут, які напоўніў горад новым містычным сэнсам, зусім іначай патлумачыў яго прастору, паходжанне і назву. У савецкі час за падобныя гісторыі можна было вельмі лёгка — нарвацца на гопніка, трапіць у пастарунак, атрымаць дыягназ. А сёння — мы запрашаем у гэтае падарожжа вас, прыхільнікі горада, гумару і прыгодаў.
Напрыканцы экскурсіі нас гасцінна будзе чакаць «Кальянная №1», дзе мы сустрэнемся з вядомым паэтам Дзмітрыем Строцавым, удзельнікам суполкі «Беларускі клімат», адным з аўтараў распаведзеных падчас экскурсіі гісторый.
удзел бясплатны, па запісе:
info@mienskbiketour.by
іншыя бліжэйшыя экскурсіі:
15.10, 14-00 Водар Асмалоўкі: пешаходная экскурсія
29.10, 13-00 Мінскія навамучанікі: горад 1920-50-х гадоў

Время

(пятница) 7:00 pm - 10:00 pm

X